«Мне цяжка трэніравацца на штодзённай аснове». Герой матча «Рэала» згадаў сітуацыю ва Украіне пасля гульні
«У маёй краіне складаная сітуацыя», — сказаў Андрэй Лунін.
18.04.2024 / 08:22
Андрэй Лунін парыруе ўдар з 11 метраў Бернарда Сілвы. Фота: Dave Shopland / AP
Галкіпер мадрыдскага «Рэала» Андрэй Лунін наважыўся нагадаць пра вайну ва Украіне ў сваім каментары пасля чвэрцьфінальнага матчу ў адказ супраць «Манчэстэр Сіці» падчас Лігі чэмпіёнаў, дзе «Рэал» перамог англійскі клуб у серыі пенальці і выйшаў у паўфінал Лігі чэмпіёнаў.
«У маёй краіне складаная сітуацыя. З-за гэтага мне цяжка трэніравацца на штодзённай аснове. Але я хачу падзякаваць усім, хто падтрымлівае мяне», — сказаў Лунін.
Украіна апошнім часам пачала падвяргацца рэгулярным абстрэлам і налётам. Андрэй Лунін нарадзіўся ў Харкаўскай вобласці і з'яўляецца выхаванцам харкаўскага футбола.
Статыстычны рэсурс SofaScore прызнаў Луніна найлепшым гульцом учорашняга паядынку. Андрэй здзейсніў восем сэйваў і адбіў два ўдары ў серыі пасляматчавых пенальці.
Англія! На выхад! «Манчэстэр Сіці» і «Арсенал» вылецелі з Лігі чэмпіёнаў
Агонь у Дортмундзе і сенсацыя ў Барселоне: вызначыліся першыя паўфіналісты Лігі чэмпіёнаў
Туркменскі футбольны клуб пабіў рэкорд Кнігі Гінэса, але тая чамусьці гэтага не прызнае