Выйшла фотакніга пра полк Каліноўскага, набыць можна за данат

Кніга «Шлях Палка» даступная для продажу ў колькасці ўсяго 100 штук. Выданне ў цвёрдай вокладцы з больш за 130 старонак змяшчае ў сабе працу ваенкараў Палка, унікальныя фатаграфіі з асабістых архіваў байцоў і іх успаміны. 

17.04.2024 / 18:55

Пачынаючы з 18 красавіка кнігу можна купіць, зрабіўшы данат у памеры 100$ на мэтавы рахунак. Адрас дастаўкі і скрыншот аплаты трэба выслаць у асабістыя паведамленні ў сацыяльных сетках Палка ў інстаграме.

Сродкі ад продажу кнігі пойдуць на закупку грузавых квадрацыклаў для байцоў.

У праект па стварэнні кнігі была ўцягнутая вялікая група людзей з самога Палка. На аўтсорс такую ​​працу аддаць немагчыма з-за меркаванняў прыватнасці — шэраг фатаграфій патрабаваў «блюра» асоб і спецыяльнай апрацоўкі. Таму на стварэнне альбома спатрэбіліся месяцы. Пайшоў час на збор і ўдакладненне дэталяў некаторых гістарычных падзей. Фотаматэрыял адбіраўся з тысяч кадраў. Не ўсе фота ідэальнай якасці, таму што зробленыя яны байцамі, што называецца, «на хаду».

«Паспрабавалі даць магчымасць чытачу крыху «пажыць» жыццём беларускіх добраахвотнікаў, прайсці за імі ад горада да горада, прыблізна адчуць дух рызыкі, вайны, братэрства, а яшчэ перажыць моманты поспехаў, падтрымкі і гонару. Галоўнае, вядома, будзе расказана і паказана пасля перамогі. Аднак сёння гэта, мабыць, адзіная поўная гісторыя Палка. Таму кнігу можна лічыць каштоўным гістарычным артэфактам», — кажа прадстаўнік прэс-службы Палка.

Беларусы за суткі сабралі на 100 дронаў для палка Каліноўскага

Памёр былы каліновец, які змагаўся з анкалогіяй

Загінулі два ваяры батальёна «Волат»

Nashaniva.com