Польскія чыноўнікі маглі перадаць звесткі пра беларусаў у амбасаду Беларусі. У чым прычына?

Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве учора паведаміў, што польскія дзяржорганы маглі перадаць у Беларусь звесткі пра беларусаў, якія атрымалі міжнародную абарону ў Польшчы. «Медыязона» высветліла, што рэч, хутчэй за ўсё, у адной з адміністрацыйных працэдур.

17.04.2024 / 15:39

Выданне звязалася з беларускай Дар'яй. Яна прыехала ў Польшчу па гуманітарнай візе. Дзяўчыне спатрэбілася замяніць беларускія правы кіроўцы на польскія. Супрацоўніца адміністрацыі адправіла Дар'ю па даведку адносна сапраўднасці пасведчання ў амбасаду, аднак тая адмовілася з меркаванняў бяспекі. Тады службовая асоба сказала, што сама адправіць запыт у Беларусь.

Адказ ад ДАІ не прыйшоў. Дзяўчына атрымала польскія правы без даведкі. Аднак у запыце былі яе асабістыя даныя, у тым ліку месца жыхарства ў Польшчы і спосаб легалізацыі — па гуманітарнай візе.

Яшчэ аднаму беларусу з міжнароднай абаронай у Польшчы работнікі дзяржадміністрацыі сказалі запытаць даведку ў ДАІ або ў амбасадзе для замены правоў. У гэтым выпадку гаворка ідзе пра няведанне асобнымі работнікамі заканадаўства. Асобам са статусам бежанца або з дадатковай абаронай даведка з Беларусі для замены правоў не патрэбная.

Больш за тое, такім асобам забаронена кантактаваць з беларускімі дзяржорганамі ў прынцыпе: такія кантакты могуць стаць падставай для пазбаўлення міжнароднай абароны ў Польшчы.

Польскія органы маглі перадаваць інфармацыю пра беларусаў з дадатковай абаронай лукашэнкаўскім дыпламатам — ЦБС

У 2023 годзе у Польшчы не далі часовага ДНЖ амаль 14% заяўнікаў з Беларусі

Колькі беларусаў жыве ў Польшчы. Свежыя лічбы

Хто і навошта атакуе Цэнтр беларускай салідарнасці

Nashaniva.com