Беларусам з літоўскім дазволам на жыхарства плануюць дазволіць ездзіць на радзіму не часцей за адзін раз на тры месяцы

Такую папраўку ўхваліў Камітэт па нацбяспецы Сейма Літвы.

17.04.2024 / 13:43

Вільня. Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Парламенцкі камітэт ухваліў кампрамісны варыянт. Згодна з дакументам, літоўскі ДНЖ у грамадзяніна Беларусі ў выпадку, калі ён ці яна будзе наведваць Беларусь часцей, чым адзін раз на тры месяцы. Хутчэй за ўсё, гэта тычыцца эканамічных мігрантаў ці членаў іх сем'яў, а таксама дальнабойшчыкаў.

Таксама ДНЖ будзе падлягаць ануляванню, калі такія паездкі будуць прадстаўляць пагрозу для нацбяспекі. Аналагічныя меры будуць тычыцца і расіянаў, паведамляе Delfi.

Папраўку аб новых абмежаваннях у дачыненні да грамадзян Беларусі і Расіі ўнесла група літоўскіх дэпутатаў. Першапачаткова яны прапаноўвалі пазбаўляць ДНЖ тых беларусаў і расіянаў, хто ездзіць на радзіму часцей чым раз на месяц. 

Была і больш радыкальная прапанова: дэпутат Аўдронюс Ажубаліс прапаноўваў пазбаўляць ДНЖ тых, хто наведвае радзіму часцей за адзін раз у квартал за апошнія 12 месяцаў. Гэтая прапанова не прайшла ў Камітэце.

Цяпер папраўка, ухваленая Камітэтам па нацыянальнай бяспецы і абароны, будзе вынесеная на абмеркаванне ў Сейм.

Колькі беларускіх фірмаў і іх работнікаў рэлакавалася ў Літву?

У Сейм Літвы ўнеслі законапраект аб пазбаўленні ДНЖ беларусаў, якія часта ездзяць на радзіму

У Літве зарэгістраваныя 63 тысячы беларусаў з ДНЖ. Але з'явілася новая тэндэнцыя

Міністрам абароны Літвы стаў вядомы прыхільнік абмежаванняў супраць беларусаў

Nashaniva.com