«Белавія» зноў ладзіць распродаж квіткоў. Куды можна адправіцца?

Гэтым разам выключна ў Расію. Але можна злётаць палюбавацца на палярны дзень у чэрвені за Палярнае кола.

17.04.2024 / 12:41

Мурманск. Начная прагулка ў палярны дзень. Фота: experience.tripster.ru

З 17 па 21 красавіка ўключна дзейнічаюць спецыяльныя цэны па тарыфе «Прома» на наступныя напрамкі: Екацярынбург, Казань, Махачкала, Мурманск, Санкт-Пецярбург (з Мінска і Гомеля)

Акцыя дзейнічае на білеты як у адзін бок, так і туды-назад. Перыяд падарожжа — да 30 чэрвеня ўключна.

Так, напрыклад, злётаць у Мурманск палюбавацца на палярны дзень і вярнуцца назад будзе каштаваць 692 рублі (210 даляраў).

Вылет 18 чэрвеня ў 14:45, прылёт у Мурманск — 17:30. Вяртанне 25 чэрвеня ў 18:30, прылёт у Мінск — 21:10. Можна браць 10 кг ручной паклажы, іншы багаж за дадатковую плату. Змены ў білеце і вяртанне яго забароненыя.

З брэсцкага аэрапорта ўпершыню за 30 гадоў пачалі лётаць самалёты ў Маскву

Калінінград, Бялград, Дубай, Казахстан… Як беларусы едуць з Еўропы дадому праз трэція краіны

Мінскі аэрапорт перайшоў на летні расклад

Nashaniva.com