Агонь у Дортмундзе і сенсацыя ў Барселоне: вызначыліся першыя паўфіналісты Лігі чэмпіёнаў

Паядынкі на мінулым тыдні былі вясёлыя, першыя два матчы ў адказ не горшыя.

17.04.2024 / 00:00

Галкіпер «Барусіі» Грэгары Кобель (злева) і гулец «Атлетыка» Сезар Аспілікуэта. Фота: Martin Meissner / AP

«Атлетыка» ў Мадрыдзе ў першым чвэрцьфінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў тыдзень таму выйграў у «Барусіі» 2:1.

Сёння ў Дортмундзе гаспадары ў першым тайме забілі два мячы: вызначыліся Брант і Маатсэн з падачы Забітцэра.

«Атлетыка» ў пачатку другога тайма здолеў зраўняць — 2:2. Спачатку быў аўтагол Хумельса, а потым дабіў у вароты Дортмунда пасля серыі ўдараў Карэа.

«Барусія» ў адказ бяжыць наперад, спачатку забівае Фюлькруг з падачы Забітцэра, а потым праз тры хвіліны сам Забітцэр — 4:2.

У паўфінал ідзе нямецкі клуб.

«Барселона» тыдзень таму выйграла ў гасцях у ПСЖ 3:2, а сёння ўмудрылася на сваім полі прайграць 1:4.

Прычым першай забіла (Рафінья) і чатыры разы прапусціла (Дэмбеле, Віцінья, Мбапэ з пенальці і Мбапэ з гульні).

ПСЖ у паўфінале, дзе згуляе з «Барусіяй».

У сераду гуляюць «Баварыя» — «Арсенал» (першы матч 2:2) і «Манчэстэр Сіці» — «Рэал» (першы матч 3:3).

Пераможцы і ўтвораць другую паўфінальную пару.

Паўфіналы пройдуць 30 красавіка — 1 мая, матчы ў адказ 7-8 мая. Фінал — 1 чэрвеня.

«Баер» з Леверкузэна ўпершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Германіі па футболе

Жонка найлепшага футбаліста свету — 2007 развялася з ім, бо ён быў занадта ідэальны

Улады Германіі распрацоўваюць антытэрарыстычны план на час правядзення Еўра-2024

Nashaniva.com