У Магілёве прыбіраць камяні з палёў адправілі хакеістаў

Хакеістаў «Магілёва», які выступае ў чэмпіянаце Беларусі, адправілі прыбіраць камяні з палёў. Паведамляецца, што кіраўніцтва клуба і трэнеры вырашылі такім чынам нібыта зрабіць больш разнастайным трэніровачны працэс. 

16.04.2024 / 16:34

Фото: ХК «Могилев»

Каманду амаль у поўным складзе адправілі на прадпрыемства ў вёсцы Чарнаручча ў Шклоўскім раёне, каб прыбраць камяні з палёў перад пасяўной.

Хакеісты ачысцілі ад камянёў тры вялікія палі. Галоўны трэнер каманды Аляксандр Мацярухін назваў гэта суботнікам і заявіў, што такія «трэніроўкі», маўляў, дапамагаюць калектыву згуртавацца.

«Магілёў» у гэтым сезоне заняў перадапошняе месца ў чэмпіянаце Беларусі і не выйшаў у плэй-оф.

Аляксандр Лукашэнка ў сакавіку, наведваючы Гродзенскую вобласць, пагражаў старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміру Караніку і свайму памочніку па гэтай вобласці Юрыю Караеву турмой за тое, што з палёў не прыбраныя камяні. Неўзабаве на іх прыбіранне па ўсёй краіне сталі мабілізоўваць бюджэтнікаў, вайскоўцаў і навучэнцаў.

У Мінскім раёне на прыбіранне камянёў з палёў мабілізавалі асуджаных на «хатнюю хімію»

Жыхар Камянца перакрыў вуліцу калючым дротам, каб паскорыць рамонт дарогі

Беларускі Стоўнхэндж ці сярэднявечныя могілкі? Адметны комплекс валуноў у Бялыніцкім раёне дагэтуль тоіць загадкі

Nashaniva.com