У Мінску прадаюць элітную кватэру з відам на плошчу Перамогі. Колькі просяць?
У сталіцы выстаўлена на продаж двухпакаёўка ў будынку з надпісам «Подвиг народа».
16.04.2024 / 15:17
Фота тут і далей: realt.by
Агульная плошча кватэры, якая прадаецца па адрасе праспект Незалежнасці, 37, — 50,7 м². Месціцца яна на 4-м паверсе 5-павярховага дома 1946 пабудовы. Вышыня столяў складае 3 метры.
Паколькі адна сцяна дома паўкруглая, а кватэра вуглавая, гасцінны пакой у ёй мае незвычайную форму. Памяшканне прахадное, яго плошча 18,7 м².
Спальны пакой мае плошчу 9,7 м², кухня яшчэ на «квадрат» меншая — 8,7 м². Гэтыя памяшканні хоць і малыя, але маюць правільную форму.
Чаго нельга сказаць пра санвузел і гардэробны пакой.
У кватэры драўляная падлогі і падаконнік. Прадаецца без мэблі і тэхнікі за выключэннем кухні, якая выканана ў класічным стылі.
У апісанні пазначана, што перапланіроўка кватэры ўзаконеная, а само памяшканне цалкам прыдатнае для пражывання. Просяць за кватэру з відам плошчу Перамогі 120 400 даляраў. Гэта па $2 375 за квадрат пры сярэднім кошце квадрата ў Мінску $1368.
У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць кватэру з голымі сценамі. Голымі ў прамым сэнсе
Чырвоны пакой і Буда. У Мінску прадаюць кватэру з футурыстычным дызайнам