У Беларусі забаранілі дзіцячую вопратку папулярнага брэнда

Дзяржстандарт прызнаў яе небяспечнай.

15.04.2024 / 14:36

Фота: danger.gskp.by.

У Беларусі забаранілі прадаваць дзіцячую вопратку папулярнага турэцкага брэнда LC WAIKIKI. Дзяржстандарт знайшоў мноства парушэнняў у вырабах.

Пад забарону трапілі бодзі, камбінезоны для нованароджаных, кашулі, талстоўкі і штаны для дашкольнікаў і школьнікаў, а таксама заплечнікі, паведамляе Tochka.

Спецыялісты Дзяржстандарту прыйшлі да высновы, што ў адзенні для нованароджаных злучальныя швы з абкіданнем на адваротны бок, хоць па правілах, яны павінны быць на правым баку, каб не раздражняць скуру немаўлят.

У адзенні для дашкольнікаў і школьнікаў не былі выкананыя паказчыкі гіграскапічнасці і паветрапранікальнасці — яны ніжэйшыя, чым неабходна.

У школьных партфелях брэнда адсутнічаюць святлоадбівальныя элементы, якія абавязковыя для такой прадукцыі.

@nashanivanews У Беларусі забаранілі дзіцячую вопратку папулярнага брэнда #беларусь #одежда #waikiki #детскаяодежда #запрет #белорусы #пабеларуску #беларускаямова ♬ Sudno - slowed & fixed - LLXVD

Nashaniva.com