У Мінску павесяць больш за 10 тысяч новых адрасных таблічак на беларускай мове. Але гэта не адзіная фішка

Замена аншлагаў ужо пачалася.

14.04.2024 / 15:12

Скрыншот відэа: «Мінск-Навіны»

 У Мінску прыступілі да замены адрасных таблічак на будынках. У бліжэйшыя тры гады плануецца замяніць больш за 10 тысяч такіх аншлагаў. 

Надпісы на паказальніках выкананы на беларускай мове. Таксама на шыльды дададуць герб раёна Мінска, у якім знаходзіцца канкрэтны дом, паведамляе выданне «Мінск-Навіны». 

Акрамя таго, аншлагі будуць адрознівацца па колеры ў залежнасці ад вуліцы. У кожным раёне зацверджана колеравая схема, вуліцы разбітыя на некалькі груп па колерах. Напрыклад, у Маскоўскім раёне 117 вуліц разбітыя на шэсць колераў. Вуліцы Ясеніна і Любімава атрымаюць сіні колер, Бялецкага і Голубева — зялёны, праспект Жукава — аранжавы. 

Кожны колер пранумараваны па ўніверсальнай табліцы колераў RAL. Вытворцы таблічак улічваюць гэтую класіфікацыю для таго, каб адценні колераў не адрозніваліся ў розных раёнах. 

Камунальнікі ўжо прыступілі да замены таблічак у цэнтры горада.

Nashaniva.com