Пад Ляхавічамі ў вясковую краму прыпаўзла змяя. Давялося выклікаць ратавальнікаў

Аказалася, што небяспекі не было.

14.04.2024 / 18:03

Фота: Першы рэгіён.

Жыхары аграгарадка Падлессе раніцай выявілі змяю на ганку мясцовай крамы. Далей ад граху, супрацоўнікі вырашылі выклікаць МНС.

Ратавальнікі прыехалі і металічным захопам панеслі змяю далей ад крамы. Выявілася, што гэта быў вуж, які, мабыць, вырашыў пагрэцца на ранішнім сонцы.

Змяю супрацоўнікі МНС выпусцілі ў яе натуральнае асяроддзе. Намеснік начальніка Ляхавіцкага РАНС распавёў, што сёлета гэта быў першы выклік звязаны са змеямі, паведамляе «Першы рэгіён».

Вужы апошнім часам актывізаваліся на Піншчыне. У райцэнтры змеі «акупавалі» набярэжную і абляпілі дрэвы.

«У Пінску гэта нармальная з'ява». Дрэвы на гарадской набярэжнай аблепленыя змеямі

Nashaniva.com