Іарданія ўвяла надзвычайнае становішча ў сувязі з нападам Ірана на Ізраіль

Іарданія абвясціла надзвычайнае становішча, паведамляе дзяржаўнае навінавае агенцтва Al Mamlaka.

14.04.2024 / 00:36

Раней гэтым вечарам Іарданія абвясціла, што часова закрывае сваю паветраную прастору самалётаў, заявіўшы, што сітуацыя будзе пастаянна абнаўляцца і пераглядацца ў адпаведнасці з развіццём падзей.

Перашкоды ў паветраным руху Іарданіі паўплывалі на іарданскую сістэму GPS, што прымусіла самалёты ў гэтым раёне выкарыстоўваць альтэрнатыўныя навігацыйныя сістэмы, паведаміў Хайтам Місто, старшыня камісіі па рэгуляванні грамадзянскай авіяцыі Іарданіі.

Nashaniva.com