Ізраіль і Іарданія закрываюць паветраную прастору

Авіяцыя Ізраіля патрулюе паветраную прастору краіны ва ўзмоцненым рэжыме, у паветры ўвесь час знаходзяцца дзясяткі самалётаў.

13.04.2024 / 22:44

Ізраіль. Ілюстрацыйнае фота: AP Photo/Ariel Schalit

Таксама аэрапорт Тэгерана спыніў сваю працу. 

Чакаецца, што сёння ўначы Іран можа нанесці ўдар па Ізраілі і чакае магчымага ўдару ў адказ.

Раней стала вядома, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн тэрмінова вяртаецца ў Вашынгтон для нарады па Блізкім Усходзе.

Байдэн тэрмінова вяртаецца ў Вашынгтон для нарады па Блізкім Усходзе

Nashaniva.com