У Мінску дзяўчына на самакаце трапіла пад маршрутку

Здарэнне адбылося на сталічнай вуліцы Кірава.

13.04.2024 / 20:43

Фота: мінскае ДАІ

Паводле папярэдняй інфармацыі, 13 красавіка днём 58-гадовы кіроўца маршруткі маркі Mersedes выязджаў з паркоўкі на вуліцы Кірава і пры павароце направа наехаў на 21-гадовую дзяўчыну. Яна ў той момант ехала на электрасамакаце па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

Мінчанка пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі адмовілася ад шпіталізацыі, паведамляе мінскае ДАІ.

Nashaniva.com