У мінскім парку заўважылі самага сапраўднага лася ВІДЭА

Кароль лесу няспешна выйшаў на сцежку, раз ці два скубануў дрэва — і завіс.

13.04.2024 / 15:02

Відэа апублікавала ў тыктоку yulia.veda

У парку Сцяпянкі мінакі натрапілі на лася. Кароль лесу няспешна выйшаў на сцежку, раз ці два скубануў дрэва і завіс секундаў на трыццаць. Здаецца, агрэсіі не выказваў.

Каментары да відэа розныя. «Мне аднаму страшна за дзіцячы вазок?» — пытаецца адзін карыстальнік. «Я б ужо бегла з дзіцем!» — адказвае дзяўчына.

«Калі гэты таварыш раззлуецца, то мала не падасца», — папераджае трэці.

«То кляшчы, то ласі, і ў лес не зайсці», — наракае яшчэ адзін карыстальнік. 

«Гэта мы ў яго ў гасцях», — рэзюмуе яшчэ адзін чалавек.

Nashaniva.com