У Маладзечне 37-гадовы рабочы сарваўся з дзявятага паверха
З траўмамі яго даставілі ў бальніцу, аднак медыкам выратаваць мужчыну не ўдалося.
13.04.2024 / 12:50
Фота: СК
Увечары 12 красавіка 37-гадовы мужчына ўпаў з вышыні дзявятага паверха падчас выканання работ па дэмантажы даху ў шматкватэрны м доме на вуліцы Вялікі Гасцінец, паведамляе СК.
З траўмамі рознай ступені цяжкасці яго даставілі ў бальніцу, аднак медыкам выратаваць мужчыну не ўдалося. Устаноўлена, што рабочы сарваўся ўніз разам з пад'ёмнікам для будаўнічага смецця.
Следча-аператыўнай групай праведзены агляд месца здарэння, апытаны відавочцы.