Экс-міністр абароны Украіны Рэзнікаў праз сем месяцаў знайшоў новую працу

Аляксей Рэзнікаў стаў дырэктарам праграм бяспекі і абароны ў Інстытуце будучыні.

13.04.2024 / 07:41

Аляксей Рэзнікаў у цэнтры. Фота: фэйсбук Ігара Ліскага

Сузаснавальнік Украінскага інстытута будучыні Ігар Ліскі ў фэйсбуку апублікаваў сумесную фатаграфію з Рэзнікавым. На фота таксама прысутнічае яшчэ адзін сузаснавальнік праграм бяспекі і абароны — Анатоль Амелін, піша «Украінская праўда».

«Цяпер гэта самы актуальны кірунак, і мы вельмі верым, што менавіта Аляксей Рэзнікаў зможа даць свежы штуршок у сферы абароны і бяспекі нашай краіны. Чакаем вашых ідэй, думак і супрацоўніцтва. Абяцаем новы ўзровень аналітыкі, зместу і дыскусіі», напісаў Ліскі.

5 верасня 2023 года Вярхоўная Рада звольніла Аляксея Рэзнікава з пасады міністра абароны, а 6 верасня прызначыла замест яго былога кіраўніка Фонду дзяржмаёмасці Рустэма Умерава.

У студзені стала вядома, што Рэзнікаў аднавіў сваё права займацца адвакацкай дзейнасцю.

Зяленскі мяняе міністра абароны. Рэзнікава зменіць крымскі татарын

Вярхоўная Рада ўхваліла адстаўку Аляксея Рэзнікава з пасады міністра абароны

Зяленскі папрасіў украінскіх журналістаў не пісаць пра карупцыю ў войску «да перамогі»

Nashaniva.com