Маці Колі Лукашэнкі не атрымала высокай пасады ў Савеце Рэспублікі

Сёння сталі вядомы старшыні камісій у новапрызначаным Савеце Рэспублікі.

12.04.2024 / 16:15

Жонка прэзідэнта Зімбабвэ Аксілія Мнангагва і Ірына Абельская

Старшынёй Савета Рэспублікі засталася Наталля Качанава. Яе намеснікам адзінагалосна абралі Сяргея Хаменку, былога міністра юстыцыі.

Маці Колі Лукашэнкі і былую асабістую доктарку самога Лукашэнкі Ірыну Абельскую скіравалі ў Пастаянную камісію па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці. Узначаліў камісію Ігар Луцкі, былы міністр інфармацыі.

Nashaniva.com