Мінчука затрымалі за каментар пра былога начальніка калоніі

Відэа з затрыманым апублікаваў канал сілавікоў.

12.04.2024 / 15:53

Мужчына пакінуў у сацсетках каментар пра былога начальніка калоніі — гэта стала прычынай візіту сілавікоў.

Паводле інфармацыі «Медыязоны», затрыманага мінчука клічуць Генадзь Палонскі. Сам мужчына, як вынікае з каментара, раней сядзеў у калоніі.

Па якім артыкуле яго затрымалі, не паведамляецца.

Nashaniva.com