Махляры выманілі ў двух мінчукоў 400 тысяч рублёў, сказаўшы, што іх даныя скралі іншыя махляры

У месенджары двум жыхарам Маскоўскага раёна патэлефанавалі невядомыя.

12.04.2024 / 14:36

Фота: Наша Ніва

Яны назваліся работнікамі банка і паведамілі аб гатоўнасці крэдытных карт

Мінчукі запярэчылі, што не замаўлялі крэдыткі, пасля чаго іх пераканалі, што гэта зрабілі ашуканцы, якія завалодалі асабістымі данымі.

Далей у размову ўступіла нібыта міліцыя. Выкарыстоўваючы падман і маніпуляцыі, заяўнікаў прымусілі перавесці ўсе зберажэнні на прадастаўленыя «бяспечныя» рахункі.

Аднаму з пацярпелых аферысты нават прапанавалі перадаць грошы праз службу дастаўкі, паведаміўшы, што ў далейшым інкасатары перавядуць наяўныя на «абаронены» рахунак.

Nashaniva.com