На праспекце Пераможцаў у Мінску легкавік збіў дзвюх дзяўчынак-падлеткаў на самакаце
Здарэнне адбылося ў сераду каля 19:30.
11.04.2024 / 09:53
Фота: ДАІ
34-гадовы кіроўца Renault, паварочваючы з праспекта направа ў бок жылога дома № 116, не саступіў дарогу пешаходам.
У выніку машына наехала на дзвюх 15-гадовых дзяўчынак, якія перасякалі дарогу на адным электрасамакаце, паведамляе ДАІ.
У выніку аварыі ніхто не пацярпеў, аднак транспартны сродак атрымаў механічныя пашкоджанні.