Над Чорным морам упаў расійскі верталёт Мі-24

Мінабароны РФ выступіла з заяваю: над Чорным морам ля заходняга ўзбярэжжа Крыма пацярпеў крушэнне расійскі верталёт Мі-24. Раней УСУ паведамляла пра падзенне Ка-27. 

10.04.2024 / 13:38

 

Мі-24. Ілюстрацыйны здымак

Інцыдэнт адбыўся 10 красавіка каля шасці раніцы па маскоўскім часе, калі верталёт рабіў планавы палёт. Па папярэдніх дадзеных Мінабароны, прычынай крушэння стала адмова тэхнікі.

Пра лёс пілотаў не паведамляецца. 

Незадоўга да паведамлення Мінабароны РФ у ВМС Украіны зрабілі справаздачу аб збітым над Крымам расійскім верталёце Ка-27. Пазней украінскі бок удакладніў, што верталёт узарваўся ў паветры, а прычыны гэтага невядомыя.

У той жа час у расійскіх Z-пабліках сцвярджаюць, што адна з верагодных версій крушэння верталёта Мі-24 — праца ўласнай СПА, а экіпаж загінуў.

Чытайце таксама:

Украіна распрацавала план новага контрнаступу — Зяленскі

У МЗС РФ расказалі, што выкарыстоўваюць канал у Мінску для кантактаў з Украінай

У ЗША агучылі ўмовы ўступлення Украіны ў НАТА

Nashaniva.com