У Мінску адкрыецца новы гіпермаркет «Карона»

Новы гіпермаркет «Карона» пачне працаваць 10 красавіка па адрасе вул. Каменагорская, 3. Гэта будзе шосты гіпермаркет «Карона» ў Мінску і 43-я крама сеткі. Раней на гэтым месцы быў гіпермаркет «Прастор».

10.04.2024 / 10:43

«Гэта буйны жылы мікрараён, побач абʼязная дарога, так што крама будзе карысная і тым, хто збіраецца за горад«, — гаворыцца на сайце кампаніі.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Минск Live (@inter.minsk)

Разам з крамай «Карона» адкрыўся рэстаран хуткага абслугоўвання «Піт STOP» на 1-м паверсе будынка. У меню хатняя кухня. Час працы — з 10:00 да 22:00 штодня. 

Гіпермаркет «Прастор» на Каменнагорскай, 3, закрыўся ў студзені 2024 года. Крама працавала на гэтым месцы 9 гадоў.

Чытайце таксама:

З наступнага года забароняць браць сабак у краму. Нават шпіцаў?

У Лідзе прадавалі туалетную ваду, якая выклікала бясплоддзе

Чыноўніца заўважыла, што беларусы ядуць зашмат мяса. У тыктоку ёй адказалі

Nashaniva.com