Асуджанага на 20 гадоў Уладзіміра Гундара зноў на год пазбавілі прадуктовай перадачы

Першая забарона адбылася ў бабруйскай калоніі з 24 верасня 2023 года па 24 верасня 2024 года, куды быў адпраўлены Гундар пасля ўступлення прыгавору ў сілу, кажуць блізкія да сям´і людзі.

10.04.2024 / 09:38

Фота: sb.by

— З 1 сакавіка яго зноў пазбавілі перадачы. Хаця сядзіць ужо паўгода ў камеры-адзіночцы. Паводзіць сябе ніжэй травы, цішэй вады. Таму сам не ведае, за што. Магчыма, у іх там па плане штосьці такое бывае.

Палітвязень Уладзімір Гундар асуджаны па справе «групы Аўтуховіча» да 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Тэрмін пачаў адбываць у бабруйскай калоніі №2. Але неўзабаве быў адпраўлены ў магілёўскую турму №4, піша Радыё Рацыя.

Палітвязень Уладзімір Гундар пяты месяц знаходзіцца ў камеры-адзіночцы

«Сцерліся гумавыя наканечнікі мыліц, а замяніць няма чым». Уладзімір Гундар не можа выходзіць на прагулкі

Адсутнасць ныркі, пухліна ў галаве, рак. Хто з беларускіх палітвязняў мае за кратамі вялікія праблемы са здароўем

Nashaniva.com