Каму медыкі рэкамендуюць прышчапіцца ад кавіду гэтай вясной

У сталіцы захворванне на COVID-19 істотна скарацілася і знаходзіцца на нізкім узроўні.

10.04.2024 / 09:25

Фота: Julia Borodun Belarus Health Ministry via AP

Выпадкаў цяжкага працякання кавід-інфекцыі няма. Пра гэта распавёў старшыня Камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч, пішуць Мінск-навіны.

— Многія людзі перахварэлі, некаторыя па некалькі разоў, — адзначыў і.Юркевіч. — Таксама актыўна прышчапляліся, таму сфармавалася імунная праслойка.

Разам з тым сёння зрабіць прышчэпку ад каранавіруснай інфекцыі — не праблема. Вакцыны, у тым ліку для бустэр, ёсць у дзіцячых і ў дарослых паліклініках.

— Вакцынацыя рэкамендавана людзям з аслабленым імунітэтам, з хранічнымі захворваннямі сардэчна-сасудзістай, эндакрыннай сістэм, перш за ўсё з цукровым дыябетам, — растлумачыў і.Юркевіч.

Нагадаем, што ўлады з ліпеня 2022 года не паведамлялі лічбы захварэлых на кавід.

Будаўніцтва завода па вырабе беларускай вакцыны ад кавіду спынілі

За час пандэміі кавіду звёўся адзін са штамаў грыпу

«У маім калектыве з 20 чалавек прышчэпку зрабілі два — астатнія вакцыны вылілі ва ўмывальнік»

Nashaniva.com