За «экстрэмізм» судзілі ксяндза з Гродзенскага раёна
Пробашча касцёлаў у вёсках Галынка і Перстунь Гродзенскага раёна Паўла Гедройця прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, паведамляе тэлеграм-канал «Право имеют».
09.04.2024 / 18:02
Аштрафавалі ксяндза ці арыштавалі, невядома. Таксама ў яго канфіскавалі тэхніку, паведамілі праўладныя каналы.
Чытайце таксама:
Сілавікі затрымалі менеджарку па продажах Дар'ю Давыдзенка разам з мужам і сяброўкай