На кватэру Цапкалаў у Беларусі з другой спробы знайшліся пакупнікі

«БелЮрЗабеспячэнне» другі раз спрабуе прадаць кватэру Валерыя і Веранікі Цапкалаў праз электронны аўкцыён. 9 красавіка на яе знайшліся тры пакупнікі, піша «Белсат».

09.04.2024 / 14:15

Таргі пачаліся а 9:00 і працягнуцца, як плануецца, да 18:00. Першы раз кватэру спрабавалі прадаць 27 лютага, але таргі не адбыліся — не знайшлося ахвочых. Пасля гэтага цану на кватэру знізілі — да 286 753,76 руб. Раней яна каштавала на 71 тысячу руб. даражэй. Першая стаўка склала 301 091,45 руб.

Фота: e-auction.by

Трохпакаёвая кватэра Цапкалаў месціцца ў доме № 5 на вуліцы Чарнышэўскага. Агульная плошча жытла — 103,7 квадратнага метра. У кватэры зарэгістраваны адзін чалавек. Разам з жытлом прадаецца парковачнае месца на падземнай аўтастаянцы. Адзначаныя наступныя абцяжаранні: арышт следчых органаў, забарона рэгістрацыйных дзеянняў рэгістрацыйнага органу, судовага выканаўцы.

Першы раз трохпакаёвую кватэру, якая належыць Валерыю Цапкалу, выставілі на аўкцыён 12 лютага. Пачатковы кошт маёмасці складаў 358 442,2 руб. Таргі прызначылі на 27 лютага, але яны не адбыліся: не было ахвочых набыць кватэру.

Жонка Валерыя Цапкалы Вераніка адзначала раней, што нерухомасць належыць не толькі ейнаму мужу, але таксама ёй і іхным непаўналетнім дзецям. На ейную думку, рашэнне выставіць нерухомасць на таргі парушае ў тым ліку Канстытуцыю. Жанчына заклікала Следчы камітэт і пракуратуру правесці расследаванне ў звязку з продажам нерухомасці.

У Беларусі сям’я Цапкалаў не жыве з лета 2020 года, асцерагаючыся палітычнага пераследу. Валерыя Цапкалу на радзіме завочна асудзілі на 17 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У гісторыі з нерухомасцю сям'і Цапкалаў з'явіўся новы сюжэт

Кватэру Цапкалаў зноў выставілі на таргі, істотна скінуўшы цану

Завочна будуць судзіць Ляўчук, Павукоў, Вераніку Цапкалу

Nashaniva.com