У МЗС РФ расказалі, што выкарыстоўваюць канал у Мінску для кантактаў з Украінай

Кіраўнік дэпартамента краін СНД МЗС Расіі Аляксей Палішчук расказаў аб канале камунікацый у Мінску, які выкарыстоўваюць расійскі і ўкраінскі бакі. Ён зазначыў, што ў асноўным яго задзейнічаюць для нотнай перапіскі і перадачы консульскіх дакументаў.

09.04.2024 / 09:07

Міністэрства замежных спраў. Фота: Wikimedia Commons

 Аляксея Палішчука спыталі, з якой мэтай Масква выкарыстоўвае канал сувязі з Кіевам праз беларускую сталіцу, і ці атрымлівае расійскі бок па ім якія-небудзь паведамленні ці сігналы ад Украіны. 

«Гэты канал камунікацый зʼяўляецца выключна тэхнічным. Ён выкарыстоўваецца для нотнай перапіскі і перадачы дакументаў, галоўным чынам, прававога і консульскага характару», — адказаў Палішчук. 

31 сакавіка МЗС Расіі паведаміла, што праз названы канал у Мінску расійскі бок перадаў Украіне свае патрабаванні аб арышце і выдачы асоб, якія, на думку Масквы, маюць дачыненне да тэрарыстычных атак. Сярод патрабаванняў — арышт кіраўніка Службы бяспекі Украіны Васіля Малюка.

Чытайце таксама:

Рашэнне аб уваходжанні Беларусі ў ШАС прымуць на саміце ў Астане ў ліпені

Еўропа застаецца крыніцай павышанай небяспекі для чалавецтва — намеснік міністра замежных спраў

Ад Краўчанкі да Макея — хто кіраваў міністэрствам замежных спраў Беларусі

Nashaniva.com