У Беларусі анулююць дамены «экстрэмісцкіх рэсурсаў»
Даменныя імёны інтэрнэт-рэсурсаў, уключаных у рэспубліканскі пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў, будуць ануляваныя. Гэта прадугледжана загадам Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце, які апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
09.04.2024 / 08:09
Гаворка ідзе аб ідэнтыфікатарах, зарэгістраваных у нацыянальнай даменнай зоне by.
Ануляваць будуць па рашэнні адміністратара нацыянальнай даменнай зоны пасля ўключэння рэсурсу ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і з указаннем яго ідэнтыфікатара.
Пасля анулявання запісу аб рэгістрацыі даменнага імя яго спыняюць адміністраваць.
Ануляванае даменнае імя экстрэмісцкага рэсурсу ўнясуць у спецыяльны пералік у складзе базы даных даменных імёнаў нацыянальнай зоны. Пасля гэтага яно становіцца недаступным для рэгістрацыі на працягу перыяду знаходжання адпаведнай інфармацыйнай прадукцыі ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У дакуменце таксама прапісана, што выкарыстанне даменных імёнаў, якія знаходзяцца ў спецыяльным пераліку, дапускаецца толькі ў «інтарэсах нацыянальнай бяспекі».
Дамену reform.by засталося жыць лічаныя гадзіны
Мінінфарм заблакаваў у Беларусі шэраг СМІ краін Балтыі
Што вядома пра Уладзіміра Пярцова, які стаў галоўным ідэолагам Беларусі