Міністр інфармацыі пайшоў на павышэнне. Цяпер Пярцоў — намеснік кіраўніка Адміністрацыі

Яго папярэднік Ігар Луцкі пераходзіць у Савет Рэспублікі.

08.04.2024 / 12:24

Уладзімір Пярцоў. Фота: Мінінфармацыі

Да гэтага часу Уладзімір Пярцоў працаваў на пасадзе міністра інфармацыі Беларусі.

Нагадаем, што намеснік кіраўніка Адміністрацыі Ігар Луцкі стаў сенатарам, таму пакінуў гэту пасаду.

Уладзімір Пярцоў нарадзіўся 7 мая 1974 года ў Віцебску. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2007 — Акадэмію кіравання.

З 1995 па 1999 працаваў рэдактарам Віцебскага абласнога тэлерадыёаб'яднання. З 1999 па 2002 — галоўны рэдактар Віцебскага абласнога радыё. З 2002 па 2003 узначальваў Гродзенскае абласное тэлерадыёаб'яднанне.

З 2003 па 2008 — дырэктар тэлерадыёкампаніі «Гродна».

З 2008 па 2010 — дырэктар дырэкцыі вяшчання тэлеканала РТР-Беларусь ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне». З 2010 па 2021 — дырэктар прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Беларусі. 

5 красавіка 2021 года быў прызначаны на пасаду міністра інфармацыі.

Што вядома пра Уладзіміра Пярцова, які стаў галоўным ідэолагам Беларусі

Мінінфарм асудзіў блакіроўку беларускіх СМІ, але гэта не тое, пра што вы падумалі

Што адбывалася на апошнім паседжанні Рэспубліканскай рады па гістарычнай палітыцы — вытрымкі з пратакола

Nashaniva.com