Маці палітвязня ў трэці раз будуць судзіць за атрыманне дапамогі
Справу супраць Ірыны Панасік будзе разглядаць суд Ленінскага раёна Гродна. Жанчыну вінавацяць у парушэнні Дэкрэта «аб замежнай бязвыплатнай дапамозе».
08.04.2024 / 12:43
Ірыну па аналагічных справах судзілі ўжо двойчы.
15 сакавіка жанчыну аштрафавалі на 1200 рублёў за атрыманне 282 рублёў ад ініцыятывы IneedHelp.
Другі суд прайшоў 2 красавіка, яго вынік невядомы, паведамляе «Медиазона. Беларусь».
Ірына — маці палітвязня Валянціна Панасіка. 33-гадовы мужчына атрымаў шэсць гадоў калоніі па артыкулах аб «распальванні варожасці» і «грубым парушэнні парадку». Валянцін быў унесены ў »спіс тэрарыстаў».
Чытайце таксама:
Жанчыну асудзілі па фота з Маршаў, якія захаваліся на воблаку яе тэлефона
Бізнэсоўцу з Маладзечна далі шэсць гадоў калоніі за данаты Палку Каліноўскага і «Байсолу»
Пальчык супраць Пальчыка. Настаўніка фізкультуры асудзілі за «абразлівы» каментар