У Італіі знайшлі мёртвым беларускага дальнабойшчыка

У італьянскім горадзе Пескʼера-дэль-Гарда, правінцыя Верона, на стаянцы для грузавікоў знайшлі цела 54-гадовага вадзіцеля з Беларусі. Ён знаходзіўся побач са сваім аўтамабілем. Здарэнне адбылося 30 сакавіка. 

08.04.2024 / 09:07

Верагодна, смерць была натуральнай, паколькі першасны агляд не выявіў нічога падазронага. Аднак прызначана ўскрыццё, каб развеяць сумневы.

Паліцыя апытала вадзіцеляў, якія былі на месцы.

Чытайце таксама:

Другое за дзень ДТЗ з маршруткай: у аварыі ў Мінску пацярпелі пяць чалавек

У Варшаве банда падлеткаў напала на школьніка-беларуса. Яго выхоўвае маці палітзняволенай

На Кальварыйскай маршрутка паехала на чырвонае і падбіла тры аўто ВІДЭА

Nashaniva.com