На выезд з Беларусі ў Польшчу стаіць 500 легкавікоў. І гэта рэкорд
Таксама ў чарзе стаіць 34 аўтобусы.
08.04.2024 / 08:45
Фота: Belgranica / Telegram
На адзіным пункце пропуску для легкавога і пасажырскага транспарту «Брэст» на мяжы з Польшчай, па стане на 8:00, стаіць 500 легкавых аўтамабіляў і 34 аўтобусы, паведамляецца на сайце Памежнага камітэта.
Каб прайсці мяжу, патрабуюцца суткі.
На мяжы з Літвой 90 легкавых аўтамабіляў і няма аўтобусаў, у Каменным Логу — 130 легкавых аўтамабіляў. На мяжы з Латвіяй чэргаў няма.
Чытайце таксама:
Польшча абвінаваціла ўлады Беларусі ў чэргах на мяжы
Польшча захавае прысутнасць вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю
У Брэсце кіроўца прадаў месца ў чарзе на мяжы і атрымаў вялізны штраф