МЗС Таджыкістана заявіла пра хлусню Патрушава

МЗС Таджыкістана афіцыйна абвергла заяву сакратара расійскай Рады бяспекі Мікалая Патрушава адносна таго, што амбасада Украіны ў Душанбэ нібыта вербавала наймітаў.

06.04.2024 / 17:51

Мікалай Патрушаў. Фота: Pavel Bednyakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP, File

«Звярнулі ўвагу на заяву сакратара Рады бяспекі Расійскай Федэрацыі Мікалая Патрушава, якая распаўсюдзілася ў інфармацыйнай прасторы Расіі і іншых дзяржаў аб нібыта вярбоўцы пасольствам Украіны ў Душанбэ наймітаў для ўдзелу ў баявых дзеяннях супраць Расіі.

Адзначаем, што гэтае сцвярджэнне расійскай службовай асобы не мае пад сабой ніякіх падстаў», — сказаў прэс-сакратар МЗС Таджыкістана Шахін Самадзі.

Патрушаў выступіў з такімі заявамі два дні таму, 4 красавіка. З ягоных слоў, украінская амбасада набірае ў Таджыкістане людзей у інтэрнацыянальны легіён для вядзення баявых дзеянняў.

Чытайце таксама:

Патрушаў: Сляды тэракту ў «Крокусе» вядуць да спецслужбаў Украіны

«Канечне, Украіна». Патрушаў адказаў, хто датычны да тэракту ў «Крокусе»

У тэрарыстаў, што напалі на «Крокус Сіці Хол», былі ў тэлефоне фота ўкраінскіх вайскоўцаў — СК РФ

Пуцін назваў мэту замоўцаў тэракту ў «Крокус Сіці Холе»

Nashaniva.com