У Беларусі па палітычных матывах пераследуюць як мінімум двух грамадзян Узбекістана і аднаго грамадзяніна Казахстана

Так, у «спісе экстрэмістаў» значыцца асуджаны за «абразу прадстаўніка ўлады» 62-гадовы грамадзянін Узбекістана Ільдар Таўхітаў.

06.04.2024 / 14:34

Па стане на жнівень 2023 года было пазначана, што ён адбывае пакаранне, піша «Вясна».

За ўдзел у акцыях пратэсту ў 2022 годзе асудзілі грамадзяніна Узбекістана Віктара Новіка з жонкай Вольгай. Суд Ленінскага раёна прызнаў іх вінаватымі ў «актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

У наваполацкай калоніі № 1 адбывае тэрмін жыхар Петрыкава, які мае грамадзянства Казахстана, Віталь Скударнаў. 11 лютага 2022 года яго асудзілі ў Гомелі за «распальванне іншай сацыяльнай варожасці», «абразу прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі». Тэрмін таксама невядомы.

@nashanivanews Памёр маёр міліцыі з Ляхавічаў, які ў 2020-м паўдзельнічаў у рэпрэсіях #беларусь #ляховичи #майор #милиция #милициябеларусь #молодой #милиционер #новостибеларуси #беларусьновости #пабеларуску #протесты2020 ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі былога палітвязня, закідаюць здраду дзяржаве

Прапаведніка Мельянца арыштавалі яшчэ на 12 сутак 

Беларус сядзеў на «хіміі», а яго асудзілі на 15 сутак

Nashaniva.com