Звольнены Хацкевіч атрымае кампенсацыю ад польскага клуба
Аляксандр Хацкевіч быў звольнены з «Заглэмбе « 4 красавіка. Пры гэта клуб з Сасноўца не змог дамовіцца з беларускім трэнерам аб разрыве кантракту па пагадненні бакоў.
06.04.2024 / 13:04
Аляксандр Хацкевіч
Хацкевіч адхіліў такую прапанову. У выніку кантракт з беларусам быў скасаваны ў аднабаковым парадку, паведамляе Sport.ua.
Трэнер атрымае ад клуба грашовую кампенсацыю: «Заглэмбе» выплаціць Хацкевічу ўвесь заробак, які яму належыў да заканчэння сезона.
Хацкевіча звольнілі на фоне правальных вынікаў каманды ў другім польскім дывізіёне.
«Заглэмбе» займае апошняе месца ў табліцы, ад выратавальнага 12-га радка каманда адстае на 12 балаў за дзевяць тураў да фінішу. Разам з трэнерам клуб пакінуў яшчэ адзін беларус: спартыўны дырэктар Міхаіл Залеўскі.
У сераду фанаты «Заглэмбе» прарваліся на трэніроўку каманды і ўдарылі Хацкевіча. Клуб паабяцаў разабрацца ў сітуацыі, на наступны дзень беларуса звольнілі.
Чытайце таксама:
Польскія футбольныя фанаты ўварваліся на трэніроўку і збілі беларускага трэнера Аляксандра Хацкевіча
Беларусы Хацкевіч і Залеўскі пакідаюць польскае «Заглэмбе»
Гульцы «Заглэмбе» кажуць, што Хацкевіч ставіўся да іх як да смецця
«Заглэмбе» выступіў з заявай наконт сітуацыі з Хацкевічам і анансаваў кадравыя змены цягам сутак