Бальніцы ў Беларусі закрываюцца, але лекараў стала больш

Нацыянальны статыстычны камітэт расказаў пра стан аховы здароўя ў 2023 годзе.

05.04.2024 / 19:27

Інфаграфіка: Белстат

Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, за год у Беларусі закрыліся 16 бальніц. Усяго ў краіне на канец 2023 года працавала 558 бальнічных арганізацый.

Пры гэтым агульная колькасць лекараў, якія вядуць практыку, летась нібыта вырасла на 88 чалавек і склала 41 256. Аднак сярэдні медыцынскі персанал скараціўся на 209 супрацоўнікаў — усяго на гэтых пазіцыях працуюць 112 493 чалавекі.

У сярэднім на 10 тысяч чалавек у Беларусі цяпер прыпадае 45 практыкуючых лекараў.

Чытайце таксама:

У топ-5 краін, грамадзяне якіх прыязджаюць па медпаслугі ў Беларусь, нечакана трапіла і гэта краіна

У Мінскую дзіцячую інфекцыйную бальніцу шпіталізавалі сем ліцэістаў БНТУ

«Усё страшнае ўжо за плячыма». Як 12-гадоваму гродзенцу правялі ўнікальную аперацыю па рэканструкцыі твару

Nashaniva.com