У Расіі паставілі першы помнік Прыгожыну і Уткіну. У поўны рост
Помнік устанавілі ў горадзе Гарачы Ключ Краснадарскага края.
05.04.2024 / 14:58
Фота: 24krasnodar.ru
Кампазіцыя складаецца з фігур — у поўны рост Прыгожына з рацыяй у руцэ і Уткіна з аўтаматам, які стаіць ззаду. На пастаменце высечаныя словы «першаму» і «дзявятаму» — пазыўныя Прыгожына і Уткіна ў ПВК і нумары іх жэтонаў, піша 24krasnodar.ru.
Паблізу была размешчана трэніровачная база, якую закрылі ў ліпені 2023 года пасля бунту Прыгожына.
Абодва загінулі пры крушэнні самалёта ў Цвярской вобласці 23 жніўня. Бізнэс-джэт Яўгена Прыгожына EmbraerERJ 135 разбіўся роўна праз два месяцы пасля спробы ўзброенага мяцяжу. Самалёт здзяйсняў пералёт з Масквы ў Санкт-Пецярбург. На борце знаходзіліся 10 чалавек.
Чытайце таксама:
ПВК «Вагнер» вярбуе жыхароў Беларусі для адпраўкі ў Афрыку
Адзін з двайнікоў Прыгожына загінуў ва Украіне
Белпол: Вагнераўцаў у Беларусі збіраюцца прыняць на службу па кантракце