Белчыгунка дадасць каля 100 цягнікоў на майскія святы
Дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць з 26 красавіка па 15 мая.
05.04.2024 / 14:35
У міжнародных перавозках у партнёрстве з Расійскай чыгункай будуць запушчаны дадаткова 16 цягнікоў па маршрутах: Мінск/Гродна — Масква, Брэст/Гродна — Масква, Полацк — Масква, Мінск — Санкт-Пецярбург.
У перавозках унутры краіны будуць задзейнічаны 80 дадатковых цягнікоў. У першую чаргу яны будуць абслугоўваць пасажыраў з квіткамі ў абласныя цэнтры.
Максімальная колькасць цягнікоў выйдзе на маршруты 14 мая, на Радаўніцу. Продаж квіткоў на іх ужо пачаўся.
БЧ прадала на перыяд майскіх святаў у цягнікі з нумараванымі месцамі ўжо больш за 100 тысяч білетаў.
Рэагуючы на павышаны попыт насельніцтва на паездкі ў святочныя дні, БЧ будзе далучаць дадатковыя вагоны да саставаў, якія выйдуць на маршруты.
Чытайце таксама:
Пінчук разбіраў на металалом чыгуначныя рэйкі
На вакзале ў Мінску выправілі памылкі на інфармацыйных шыльдах
Хуткасную чыгуначную магістраль з Масквы ў Мінск калі і пракладуць, то вельмі няхутка