Украіна зможа атакаваць Урал і Запаляр'е. Дроны ўжо на падыходзе

Украіна ўжо сёлета зможа выкарыстоўваць дроны з далёкасцю палётаў у 2000 кіламетраў і больш. Да канца года дзесяць вытворцаў паставяць украінскай арміі дроны з дальнабойнасцю да 2500 кіламетраў, паведамляе Bild са спасылкай на крыніцу. Новыя мадыфікацыі беспілотнікаў дазволяць вырашыць праблему недахопу дальнабойных ракет.

05.04.2024 / 22:43

Інфаграфіка: Bild

Нядаўна УСУ ўжо атакавалі цэлі ў Татарстане, якія знаходзяцца на адлегласці 1300 кіламетраў ад лініі фронту. Для адной з гэтых атак выкарыстоўваўся ўкраінскі дрон UJ-22. Ягоная стандартная дальнабойнасць складае 800 кіламетраў, аднак новая мадыфікацыя беспілотніка дазволіла атакаваць цэлі на значна большай аддаленасці ад фронту.

Кіеўскае КБ «Прамень» ужо распрацавала беспілотнік «Сокал-3000» з далёкасцю да 3300 кіламетраў. Новыя дроны будуць здольныя атакаваць цэлі ў Мурманскай вобласці, дзе знаходзіцца аэрадром Аленья — там базуюцца стратэгічныя бамбавікі, якія выкарыстоўваюцца для абстрэлаў украінскіх гарадоў.

На думку экспертаў, прымяненне новых дронаў дапаможа кампенсаваць дэфіцыт ракет сярэдняй і вялікай далёкасці.

Чытайце таксама:

Сёння ноччу беспілотнікі атакавалі расійскія гарады з аэрадромамі

Расія з-за санкцый не спраўляецца рамантаваць НПЗ, пашкоджаныя Украінай

«Прачніцеся, ніхто вас не абароніць». Кіраўнік Татарстана не верыць у магчымасці расійскай СПА

Украінская разведка рыхтуе новую атаку на Крымскі мост

Nashaniva.com