«Родной во сто крат российский солдат». У нядзельнай школе ў Гродне дзеці пішуць лісты расійскім вайскоўцам
Лісты і гуманітарную дапамогу ад ігуменні Гаўрыілы прывезла на акупаваны Данбас прапагандыстка Ксенія Лебедзева.
05.04.2024 / 10:45
Вядучая БТ распавяла, што лісты расійскім вайскоўцам, якія ваююць супраць Украіны, напісалі вучні нядзельнай школы пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы ў Гародні.
Адзін з лістоў пачынаецца так:
«Ты не муж мне, не брат,
Но родной во сто крат…
Ты — российский солдат»!
Акрамя таго, Лебедзева перадала расійскім вайскоўцам прадукты, генератар і абязбольвальныя прэпараты, сабраныя ў гарадзенскім жаночым манастыры, якім кіруе адыёзная ігумення Гаўрыіла.
Вядома, што расійскай арміі актыўна дапамагаюць некалькі манастыроў БПЦ: Свята-Елісавецінскі, Лаўрышаўскі ў Навагрудку і Жыровіцкі манастыры.