У Ветцы затрымалі маці чатырох дзяцей
2 красавіка стала вядома пра затрыманне Ганны Маналтаевай — шматдзетнай маці з Веткі.
04.04.2024 / 13:37
У судзе Веткаўскага раёна Вольга Сычова разглядала адміністрацыйную справу, якая была заведзена на Ганну. На жанчыну наклалі адміністрацыйнае спагнанне па частцы 2 артыкула 19.11 (распаўсюджанне, вырабленне, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць) КаАП РБ.
Вынік пастановы суда высвятляецца.
Ганна Маналтаева — маці 4-х непаўнагадовых дзяцей. У 2023 г. яна была ўзнагароджана ордэнам Маці, піша «Гомельская вясна».
Чытайце таксама:
Палітвязня Аляксандра Цялегу, які вярнуўся з Нарыльска, хочуць перавесці на турэмны рэжым