Палітвязня Аляксандра Цялегу, які вярнуўся з Нарыльска, хочуць перавесці на турэмны рэжым

Учора, 3 красавіка, у Івацэвічах адбыўся суд па замене Аляксандру рэжыму ўтрымання, па выніках якога палітвязня могуць перавесці ў турму.

04.04.2024 / 12:19

Справу разглядаў суддзя Сяргей Кухацкавалец, але вынік суда пакуль невядомы, піша «Вясна».

Аляксандр — доктар-неўролаг з Барысава. Ён працаваў у расійскім Нарыльску, а на радзіму прыехаў у красавіку 2021 года ў адпачынак.

3 мая 2021 года яго затрымалі за каментары ў інтэрнэце.

У судзе Ленінскага раёна Гродна 21 студзеня 2022 года Аляксандра асудзілі да чатырох гадоў калоніі. На судзе стала вядома, што адзін з пацярпелых па справе збіваў Цялегу пры затрыманні.

1 лістапада 2022 года над палітвязнем распачаўся новы працэс у судзе Пухавіцкага раёна зноў за каментары. У выніку суд прызначыў яму адзін год зняволення, але шляхам паглынання больш строгага пакарання менш строгім тэрмін пакінулі ранейшым.

***

Падтрымайце Аляксандра: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Аляксандр Анатольевіч Цялега

Чытайце таксама:

Рыгору Кастусёву ў турме зрабілі аперацыю

«Я вас вельмі люблю і моцна-моцна сумую». Штучны інтэлект чытае голасам Марыі Калеснікавай яе ліст

Жанчыну асудзілі па фота з Маршаў, якія захаваліся на воблаку яе тэлефона

Nashaniva.com