Жыхароў Віцебска папярэдзілі пра абмежаванне руху з-за вучэнняў

Мясцовыя ўлады просяць жыхароў абласнога цэнтра і раёна захоўваць спакой.

04.04.2024 / 09:26

Фота: прэс-служба ўнутраных войск

Абмежаванне руху транспарту можа ўводзіцца ў Віцебску ў чацвер у сувязі са спецыяльнымі вучэннямі, паведамілі ў Віцебскім аблвыканкаме.

«У раёне Віцебскага аэрапорта і на тэрыторыі Віцебскага раёна праводзіцца тактыка-спецыяльнае вучэнне з удзелам сілавых ведамстваў і дзяржаўных органаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Там таксама адзначаецца, што мерапрыемствы працягнуцца з 09: 00 да 24:00.

Сцэнар вучэнняў прадугледжвае задзейнічанне вайсковай і спецыяльнай тэхнікі. Акрамя таго, магчыма абмежаванне руху транспартных сродкаў.

Мясцовыя ўлады просяць жыхароў абласнога цэнтра і раёна захоўваць спакой.

Чытайце таксама:

Караніка і іншых вертыкальшчыкаў адправілі «ваяваць» пад Воранава ФОТЫ

Адразу ў чатырох раёнах пройдуць вучэнні тэрытарыяльнай абароны, у тым ліку на мяжы з Літвой

Мінабароны правядзе вучэнні з «Паланэзамі»

Nashaniva.com