Ва Украіне хочуць перайменаваць сяло ў гонар Залужнага

Вярхоўнай Радзе прапануюць перайменаваць сяло Ватуціна ў Харкаўскай вобласці ў Залужнае, паведаміла дэпутатка Ірына Герашчанка. Тым самым хочуць ушанаваць былога галоўнакамандуючага УСУ Валерыя Залужнага, якога нядаўна знялі з пасады і адпраўляюць амбасадарам у Вялікабрытанію.

03.04.2024 / 18:42

Валерый Залужны. Фота: TSN

З такім зваротам у Вярхоўную Раду звярнулася Харкаўская абласная рада, а камітэт Рады па мясцовым самакіраванні прапанову ўжо падтрымаў. Цяпер рашэнне аб перайменаванні павінен разгледзець парламент.

Усяго камітэт хоча перайменаваць дзясяткі населеных пунктаў. Папярэдняя маштабная дэкамунізацыя, якая праводзілася ва Украіне з 2015 года, у асноўным не закранала савецкія назвы, звязаныя з Другой сусветнай вайной і яе героямі, але пасля пачатку паўнамаштабнай вайны з Расіяй дайшла справа і да іх.

Сяло Ватуціна знаходзіцца ў Новавадалажскім раёне Харкаўскай вобласці. Яно было створана адразу пасля Другой сусветнай вайны і названа ў гонар савецкага генерала Мікалая Ватуціна, які ў 1944 годзе памёр ад ран, атрыманых у баі з байцамі Украінскай паўстанцкай арміі. 

Чытайце таксама:

Валерыя Залужнага прызначылі паслом Украіны ў Вялікабрытаніі

Буданаў пра звальненне Залужнага: Калі ўсё было выдатна, то чаму мы там, дзе ёсць?

Які рэйтынг даверу ва Украіне ў Сырскага, а які ў Залужнага — вынікі апытання

Зяленскі прысвоіў Залужнаму званне Героя Украіны

«Звальненне Залужнага азначае новы этап у вайне, Зяленскі рызыкуе памыліцца» — The Economist

Nashaniva.com