«З добрай энергетыкай». У Гродне прадаецца кватэра, у якой жыў Васіль Быкаў
Гэта першая ўласная кватэра Васіля Быкава ў Гродне.
03.04.2024 / 12:47
«У самым цэнтры горада, на вул. Вялікая Траецкая, д. 28, у цагляным 3-павярховым доме 1958 г. п., на высокім першым паверсе прапануецца 3-пакаёвая кватэра. У гэтай кватэры жыў вядомы беларускі пісьменнік В. Быкаў», — гаворыцца ў аб'яве.
Агульная плошча 59,9 м кв., жылая — 40,8 м кв., прахадная зала — 15,7 м кв., спальныя пакоі — 14,0 м кв. і 11 мкв, кухня — 6,2 м.кв. Вышыня сцен — 3,08 м. Выкананы як капітальны рамонт дома, так і пад'езда.
Як гаворыцца ў аб'яве, кватэра вельмі светлая, цёплая, утульная, з жылым рамонтам, з добрай энергетыкай.
За яе просяць каля 65 тысяч долараў.
Гэта першая ўласная кватэра, у якой жыў Васіль Быкаў у Гродне. Тут ён напісаў творы: «Жураўліны крык», «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Сотнікаў» і іншыя.
Васіль Быкаў жыў у Гродне 25 гадоў — з 1947 па 1949 і з 1955 па 1978 год.
Чытайце таксама:
Дорага-багата: як выглядае кватэра ў Мінску амаль за мільён даляраў
Гэта самая танная кватэра ў Мінску
У Мінску за мільён рублёў прадаюць чатырохпавярховую кватэру. І гэта не цэнтр горада