Пінчук разбіраў на металалом чыгуначныя рэйкі
Пінчук разбіраў чыгуначныя пуці на металалом, калі яго затрымалі міліцыянты. Мужчына вырашыў, што рэйкі, якія ідуць да прадпрыемства, нічыйныя.
03.04.2024 / 11:46
Паводле МУС, 37-гадовы пінчук вырашыў разабраць чыгуначныя рэйкі на металалом. Усяго было выкрадзена 30 металічных пракладак і 90 пуцявых мыліц, якія належаць Брэсцкаму аддзяленню Беларускай чыгункі. Папярэдне, шкода склала каля 450 рублёў. Для вывазу выкрадзенага мужчына прыцягнуў свайго сябра з аўтамабілем.
Затрыманы растлумачыў, што чыгуначныя пуці нічыйныя, а пра наступствы ён не падумаў. Распачата крымінальная справа за крадзеж.
Чытайце таксама:
57-гадовую беларуску моцна абдурыў «жаніх з Сірыі»
Чарговая схема: «Белпошта» папярэджвае пра паведамленні махляроў у месенджарах
У Мазыры шукаюць расійскага вайскоўца, які скраў арэндны аўтамабіль