«Правядзенне выбараў непадрыхтаванае». Офіс Святланы Ціханоўскай раскрытыкаваў Каардынацыйную раду
Аб’яднаны пераходны кабінет і Офіс Святланы Ціханоўскай выступілі з заявай датычна планаваных выбараў у Каардынацыйную раду.
02.04.2024 / 14:40
1. Мы падтрымліваем фарміраванне Каардынацыйнай рады як шырокага прадстаўнічага органа дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці праз правядзенне выбараў.
2. Сёння правядзенне выбараў не падрыхтаванае: не выпрацаваныя супольныя дакументы і сістэма галасавання, не створана выбарчая камісія, платформа для галасавання, якая б выключала магчымыя маніпуляцыі. Пры неналежнай падрыхтоўцы выбары ў Каардынацыйную Раду не забяспечаць шырокага ўдзелу розных груп дэмакратычных сіл і беларускага грамадства, празрыстасць і дакладнасць вынікаў.
3. Рашэнні аб правядзенні выбараў павінны быць прынятыя супольна ўсімі асноўнымі палітычнымі актарамі, для гэтага была сфарміраваная Упаўнаважаная рабочая група. Гэта неабходна для захавання еднасці дэмакратычных сіл і для таго, каб кампанія выбараў у Каардынацыйную Раду стала істотнай падзеяй для беларускага грамадства.
Чытайце таксама:
Каардынацыйная рада апублікавала графік сваёй выбарчай кампаніі