Завочна будуць судзіць яшчэ двух актывістаў беларускай дыяспары
СК пачаў «спецыяльную вытворчасць» супраць Паўла Міцкевіча і Дзяніса Чашчавіка, сказана ў афіцыйным канале ведамства.
02.04.2024 / 14:33
Іх абвінавачваюць у садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці» (артыкул 361-4 КК). З чым канкрэтна звязаная справа, невядома.
Павел Міцкевіч — актывіст беларускай дыяспары ў Польшчы, кіраўнік фонду Okno na Wschód, які дапамагае замежнікам. Дзяніс Чашчавік — беларускі актывіст у Беластоку.
У ліпені 2022 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які ўводзіць у Беларусі Інстытут спецыяльнай вытворчасці. Ён дазваляе праводзіць суды завочна, у адсутнасць абвінавачанага.
Колькасць спраў па «спецвытворчасці» ўжо налічвае некалькі дзясяткаў эпізодаў.
Чытайце таксама:
Завочна будуць судзіць двух актывістаў з Гродна
Следчы камітэт арыштаваў маёмасць 20 «аналітыкаў Ціханоўскай»