Беларускі трэнер Аляксандр Хацкевіч трапіў у няёмкую сітуацыю ў Польшчы

Учора ягонае «Заглэмбе» пацярпела разгромную паразу ад «Катавіцаў» 0:4, але, як кажуць, быў нюанс.

02.04.2024 / 14:18

Фота: ФК «Дынама» Кіеў

Галоўны трэнер футбольнага «Заглэмбе» з Саснаўца Аляксандр Хацкевіч трапіў у няёмкую сітуацыю пасля заявы на прэс-канферэнцыі, дзе ён распавёў, што футбалісты самі выбіралі план на матч 25-га тура першага дывізіёна Польшчы супраць «Катавіцаў» (0:4). Пра гэта паведамляе Championat.com са спасылкай на польскага журналіста Пятра Слонку.

«Сёння, пасля чарговай паразы «Заглэмбе» (Саснавец), Аляксандр Хацкевіч на прэс-канферэнцыі заявіў, што замкнуў гульцоў у распранальні і сказаў ім выбіраць уласную тактыку і стыль гульні. «Заглэмбе» прайграў з лікам 4:0…

Шчыра кажучы, гэтая заява выклікала масу негатыўных эмоцый у польскіх СМІ, экспертаў і заўзятараў», — напісаў Слонка ў сваім тэлеграм-канале.

Хацкевіч узначаліў «Заглэмбе» ў сярэдзіне студзеня. Клуб займаў апошняе месца ў чэмпіянаце другога дывізіёна. Пасля прыходу беларускага спецыяліста вынікі не надта палепшыліся.

Клуб пад яго кіраваннем згуляў дзве нічыі і пацярпеў чатыры паразы. Каманда адстае ад выратавальнага 15-га месца на 12 балаў. Да канца чэмпіянату засталося дзевяць гульняў.

@nashanivanews Палякі ўварваліся на трэніроўку беларускага трэнера Аляксандра Хацкевіча #беларусь #беларускаямова #мова #беларусьновости #нашаніва #навіны #беларускітыкток #беларускіцікток #фанаты #белорусы ♬ sad hamster meme sound - CrazyToastCat

Чытайце таксама:

Зорку зборнай Нямеччыны і мадрыдскага «Рэала» абвінавацілі ў ісламізме з-за паднятага пальца

Былы трэнер брэсцкага «Дынама» прызнаўся, што траціць у Маскве да 500 еўра за месяц

Беларускі футбаліст патаптаўся па другім, 17-гадовым. Стала вядома, як яго пакаралі

Nashaniva.com